Украінскія ўлады абяцаюць пакараць траіх чалавек за разгон Еўрамайдану

Траім высокапастаўленым чыноўнікам будзе выстаўлена абвінавачанне ў сувязі з падзеямі ў ноч на 30 лістапада на Майдане Незалежнасці ў Кіеве. Пра гэта заявіла міністр юстыцыі Eкраіны Алена Лукаш, якую цытуе агенцтва «Інтэрфакс-Украіна». Яна заявіла пра гэта ў эфіры «Шустэр Live» ў Кіеве ў пятніцу.



bd269915_62e7_445e_a7b3_6c444d40882a_w640_r1_s.jpg

Імёнаў чыноўнікаў яна не назвала, паколькі праваахоўнікі павінны таксама расследаваць заклікі да звяржэньня канстытуцыйнага ладу ў краіне.

Як паведамлялася, 21 лістапада ўрад Украіны вырашыў не падпісваць Дамову аб асацыяцыі з Еўразвязам. У гэты ж дзень, арганізаваўшыся праз сацыяльныя сеткі, людзі выйшлі на Майдан Незалежнасці ў знак пратэсту.

29 лістапада на саміце Усходняга партнёрства ў Вільні Пагадненне не было падпісанае. Каля 4 гадзін раніцы 30 лістапада байцы спецназу «Беркут» разагналі людзей з Майдану Незалежнасці. Тады паведамлялася аб 35 пацярпелых і 35 затрыманых.

www.svaboda.org