Украіна штодня даказвае, што гатовая быць у НАТА — Зяленскі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна штодня даказвае сваю гатоўнасць уступіць у паўночнаатлантычны альянс і атрымаць План дзеянняў адносна сяброўства ў НАТА, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.

Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі

«Мы штодня даказваем, што гатовыя быць у Альянсе больш, чым большасць краін Еўрапейскага Саюза. З-за таго што, на жаль, у нас сем гадоў ідзе вайна, сярод украінцаў вырасла падтрымка ўступлення ў НАТА. Таму што для людзей гэта бяспека, гэта абарона для іх дзяцей», — адзначыў прэзідэнт у інтэрв'ю заходнім СМІ.
На яго думку, за апошні год пазіцыя заходніх партнёраў па падтрымцы Украіны стала мацней, але лідfры гэтых дзяржаў па-ранейшаму часта кіруюцца сваімі ўнутранымі інтарэсамі.
Па словах Зяленскага, заходнія краіны павінны ўсвядоміць, што вайна на ўкраінскіх межах і на «часова акупаваных тэрыторыях Украіны» — гэта таксама вайна ў Еўропе, на якой паміраюць «за ўсе тыя прынцыпы, якія прапаведуюць і адстойваюць лідары НАТА і ЕС».
«Заходнія партнёры павінны зразумець, што падтрымка Украіны — гэта не толькі карысць для ўкраінскага народа, гэта таксама дабро і бяспека для іх краін», — сказаў ён.
Таксама прэзідэнт адзначыў, што энергетычнай бяспецы Украіны і ўсёй Еўропы пагражае праект «Паўночны паток - 2», які, па сутнасці, з'яўляецца зброяй Расіі.
Прэзідэнт Украіны спадзяецца на сустрэчу з прэзідэнтам РФ для актывізацыі мірных перамоваў, «хоць расійскі бок зацягвае іх правядзення без зразумелых прычын».
interfax.by