У Польшчы знікне апошні помнік Сталіну
Помнік знаходзіца на афіцэрскіх могілках у мясцовасці Цыбінка, паведамляе Rzeczpospolita.
Фота www.rp.pl
У мясцовасці Цыбінка на Захадзе Польшчы кожную асобу, якая заходзіць на афіцэрскія могілкі савецкіх салдат, сустракае Ёсіф Сталін і надпіс: «Нашая справа правільная. Мы перамаглі».
Дошка неўзабаве будзе ліквідаваная, што, несумненна, выкліча пратэсты пасольства Расіі. Супраць скульптуры Сталіна здаўна пратэстуе Інстытут нацыянальнай памяці.
Хутчэй за ўсё, гэта апошняе ў Польшчы месца, дзе стаіць Сталін, кажа Анджэй Завістоўскі з ІНП. Дагэтуль мясцовыя ўлады ім не займаліся, але гэта зменіцца, і ў наступным годзе скульптура знікне — абяцаў мясцовы чыноўнік.
— Такія помнікі мы не павінны разбураць, толькі пераносіць у музеі, — лічыць Завістоўкі з ІНП. Пытанне дэмантажу дошкі не будзе кансультаванае з расійскай амбасадай, мы пра гэта ім паведамім, — заявіў Адам Сівэк з Рэспубліканскай рады аховы памяці барацьбы і пакутаў польскага народу.