Расійскія бомбы забілі больш за 30 чалавек у сірыйскім Ідлібе

Расійская авіяцыя абстраляла рынак і жылы раён горада Ідліб, кантраляванага сірыйскімі паўстанцамі.



94b59b7c_cd40_4851_a1f8_2bdc5e1add56_w640_r1_s.jpg

Наступствы расійскага бамбавання Ідлібу.

У выніку авіяўдараў у нядзелю, 20 снежня, у выніку удараў, як мяркуецца, нанесеных расійскімі самалётамі па кантраляваным сірыйскімі паўстанцамі горадзе Ідліб на паўночным захадзе краіны, загінулі, па меншай меры, 36 чалавек.

Пра гэта паведамілі супрацоўнікі ратавальных службаў і маніторынгавая група.

«Сірыйская абсерваторыя па правах чалавека» канстатуе, што большасць загінулых — паўстанцы, якія ваююць супраць войскаў прэзідэнта Башара Асада. Аднак, па паведамленнях ратавальнікаў, шэсць авіяўдараў былі нанесеныя па тэрыторыі гарадскога рынку, будынкаў некаторых дзяржустаноў і жылога раёну.

У выніку абстрэлу Ідлібу больш за 150 чалавек атрымалі раненні. Частка пацярпелых была дастаўленая на машынах хуткай дапамогі ў шпіталі Турцыі, паведамляе “Голас Амерыкі”.

30 верасня 2015 года Масква пачала ваенна-паветраную кампанію, наносячы ўдары нібыта па «тэрарыстычным арганізацыям», аднак Захад і паўстанцы, якія ваююць супраць Асада, падкрэсліваюць, што ўдары наносяцца ў асноўным па пазіцыях сіл, якія выступаюць супраць прэзідэнта Сірыі, а не па «Ісламскай дзяржаве».

Абстрэл Ідліба супаў з публікацыяй дакладу праваабарончай арганізацыі Human Rights Watch, у якой расійскія і сірыйскія войскі абвінавачваюцца ў «выключна частым выкарыстанні касетных бомбаў» ў Сірыі. За 5 гадоў грамадзянскай вайны ў Сірыі загінула больш за 200 тысяч чалавек.

www.svaboda.org