Джон Кэры: Расія павінна выконваць сваю частку Мінскіх дамоўленасцяў
Дзяржсакратар ЗША заклікаў Расію выканаць сваю частку Мінскіх пагадненняў і паўплываць на баевікоў на Данбасе.
Фота AFP
Пра гэта Джон Кэры заявіў у інтэрв'ю аднаму з расійскіх тэлеканалаў, інфармуе 112.
"Мы дагэтуль не бачым магчымасці для чальцоў місіі АБСЕ ў поўнай ступені зайсці на тэрыторыю і выконваць сваю працу. Не бачым вяртання закладнікаў, не можам канстатаваць, што цяжкая
артылерыя адведзеная ў тыя пункты, дзе яна павінна быць", — заявіў Джон Кэры.
Раней Вярхоўная Рада Украіны звярнулася да парламентаў замежных дзяржаў, Еўрапейскага парламенту і міжнароднай Парламенцкай Асамблеі з заклікам аб прадаўжэнні ды ўзмацненні санкцый супраць Расеі
за арганізацыю тэрарыстычных актаў ва Украіне.
Паводле "Хартыі'97"