У Парыжы зноў страляюць: адзін паліцэйскі паранены і знаходзіцца ў крытычным стане
Двое невядомых, узброеныя пісталетамі-кулямётамі MP5, распачалі стрэляніну на поўдні Парыжа.
Як паведамляе Le Monde, яны паранілі аднаго паліцэйскага. Ён знаходзіцца ў крытычным стане. Па словах адной крыніцы ў паліцыі, адзін падазраваны затрыманы; іншыя запэўніваюць, што затрыманых няма. Ці звязаны гэта напад з нападам на рэдакцыю Charlie Hebdo днём раней, пакуль невядома.