У Нігерыі ісламісты "Бока Харам" скралі яшчэ больш за 90 жанчын і дзяцей

У штаце Борна на паўночным усходзе Нігерыі члены групоўкі "Бока Харам" скралі яшчэ 60 дзяўчынак і жанчын, а таксама 31 хлопчыка, перадае AP са спасылкай на відавочцаў. Выкраданне адбылося прыкладна ў 150 кіламетрах ад сталіцы штата, ў адной з вёсак, на якую напалі баевікі.



pagrobtos_mergaites_nigerijoje_64775451.jpg

Па словах члена атрада самаабароны, які супрацьстаіць ісламістам з "Бока Харам", 21 чэрвеня ў ходзе атакі загінулі чатыры чалавекі. Мясцовыя жыхары папракаюць у бяздзейнасці войска, якое аказалася няздольным ўціхамірыць ісламістаў.
 

У сваю чаргу, па дадзеных AP, сілы бяспекі адмаўляюць звесткі аб новым выкраданні. Пазней агенцтва Reuters паведаміла, што яны вядуць расследаванне, каб высветліць, наколькі прадстаўленая мясцовымі жыхарамі інфармацыя адпавядае рэчаіснасці.
 

Раней відавочцы паведамілі аб выкраданні радыкальнай групоўкай не менш за 20 жанчын непадалёк ад горада Чыбок, дзе 15 красавіка былі ўзятыя ў закладніцы больш за 200 школьніц.
 

Надзвычайнае становішча ў штаце Борна, а таксама ў Йобе і Адамава ў сувязі з пагрозай нападаў баевікоў экстрэмісцкай групоўкі "Бока Харам" дзейнічае ўжо больш за год, аднак пасля выкрадання школьніц ў красавіку на адрас уладаў гучаць усё больш жорсткія патрабаванні прыняць меры супраць ісламістаў як унутры краіны, так і з боку міжнароднай супольнасці.
 

Баявікі "Бока Харам" прапаноўвалі адпусціць дзяўчынак у абмен на вызваленне ўсіх членаў групоўкі, якія знаходзяцца пад арыштам, аднак прэзідэнт Нігерыі адмовіўся разглядаць такія ўмовы. Пазней нігерыйскія сілы бяспекі паведамілі, што ведаюць пра месца знаходжання школьніц, але пакуль не будуць прадпрымаць меры па іх вызваленні, паколькі лічаць, што гэта небяспечна для жыцця дзяцей.
Як мяркуецца, баевікі "Бока Харам", якія выступаюць за ўвядзенне шарыяту на ўсёй тэрыторыі Нігерыі, ўтрымліваюць выкрадзеных школьніц, большасць з якіх з'яўляюцца хрысціянкамі, у аддаленай лясной мясцовасці штата Борна, каля мяжы з Чадам і Камерунам.