У лепшым гатэлі Вільні жывуць пчолы

У адным з самых раскошных гатэляў Вільні Kempinski Hotel Cathedral Square, які знаходзіцца насупраць Кафедральнай плошчы, пасяліліся незвычайныя пастаяльцы. На даху будынка ўсталявалі вулей з больш за 30 000 пчоламі, перадае DELFI.



pcoly_sch_hateli.jpg

У рамках ажыццяўлення праекта на дапамогу заклікалі прафесійнага пчаляра Альгіса Мікалопаса, які займаецца пчалярствам больш за 24 гадоў і прыглядае больш чым за 160 вуллямі. Па словах пчаляра, пчолам некалькі дзён спатрэбілася на тое, каб асвоіцца ў новых умовах, аднак пасля гэтага яны ўзяліся за справу. Вулей быў названы Kempinski Bee Suite. Спадзяюцца, што гэтым летам у вуллі будуць жыць і працаваць каля 100 000 пчол.
 

"Я буду рады, калі да канца лета ў нас будзе 15-25 кг мёду, калі ўлічыць, што гэта першы год, паглядзім, як пчолы справяцца з задачай збіраць нектар у цэнтры горада", — сказаў Мікалопас. Ён дадаў, што гасцям гатэлю пчолы не павінны даставіць ніякіх клопатаў.
 

Сабраны пчоламі мёд гатэль будзе падаваць на стол сваім пастаяльцам, дарыць гасцям, а бармэны Le Salon Bar and Lounge будуць выкарыстоўваць яго для прыгатавання кактэйляў. Гендырэктар Kempinski Hotel Cathedral Square Кес Хойвелінг сказаў, што ідэя размяшчэння вулля на даху гасцініцы з'явілася падчас ажыццяўлення праекта "Сняданак у горадзе" (Best Breakfast in Town), мэта якога ўнесці ў меню сняданкаў як мага больш мясцовых прадуктаў.