У Кіеве на Майдане актывісты пачалі прыбіраць намёты

У Кіеве на Майдане актывісты пачалі прыбіраць намёты. Зараз вядуцца актыўныя работы па поўным дэмантажы намётавага лагера прыхільнікаў еўраінтэграцыі.



maidan5.jpg

У Кіеве на Майдане Незалежнасці актывісты пачалі добраахвотна згортваць намёты. Пра гэта паведамілі відавочцы дэмантажу на старонцы «Наш Кіеў» у Facebook. «Пачаўся добраахвотны дэмантаж намётаў на Майдане. Зараз можна рабіць стаўкі, якая колькасць яго жыхароў адмовяцца сыходзіць з наседжаных месцаў. Але мы ўпэўнены, што ўсё скончыцца паспяхова і своечасова», — паведамілі відавочцы Лігабізнэсінформ.

Нагадаем, 26 мая кандыдат у мэры Кіева Віталь Клічко заявіў, што барыкады з Майдана паступова будуць прыбіраць, бо яны выканалі сваю функцыю. Па дадзеных экзіт-полу «Савік Шустэр Студыі», Клічко з вынікам 57,4% перамагае на мэрскіх выбарах у Кіеве.