У ЗША з-за тарнада загінулі 50 чалавек

Разбурэнні адбыліся як мінімум у пятнаццаці акругах на захадзе амерыканскага штата Кентукі, паведамляе korrespondent.net.

Наступствы тарнада ў Кентукі. Фота: CNN

Наступствы тарнада ў Кентукі. Фота: CNN

У ЗША на паўднёвым захадзе штата Кентукі ў пятніцу ўвечары, 10 снежня, бушавалі магутныя тарнада. Загінулі 50 чалавек.

Губернатар штата Эндзі Бешыр дапускае, што дакладная колькасць ахвяраў непагадзі можа быць значна большай.

«Мы лічым, што колькасць загінулых у выніку гэтай падзеі перавысіць 50 жыхароў Кентукі, і, верагодна, у канчатковым выніку загінулых будзе ад 70 да 100», — сказаў Эндзі Бешыр.

Улады назвалі непагадзь «самым сур'ёзным тарнада ў гісторыі Кентукі». Разбурэнні ёсць як мінімум у 15 акругах на захадзе Кентукі.