У Вільні пройдзе «Балтыйскі шлях 2.0» у знак салідарнасці з Беларуссю
Літоўскі палітолаг Віціс Юрконіс расказаў, што 27 ліпеня ў Вільні рыхтуецца акцыя «Балтыйскі шлях». Яе мэта — выказаць салідарнасць з беларусамі, якія падтрымліваюць дэмакратычную і свабодную Беларусь.

Віціс Юрконіс
«Мяне абурае тое, што ўлада Беларусі, якая так выхвалялася тым, што дамаглася суверэнітэту, не святкуе 30-годдзе незалежнасці краіны», — адзначыў ён на сваёй старонцы ў Facebook.
У 1989 годзе жывы ланцуг аб’яднаў Вільню, Рыгу і Талін стаў сімвалам адзінства і сілаў літоўцаў, латышоў і эстонцаў у барацьбе за незалежнасць.
«Сваёй імпрэзай мы хацелі б сімвалічна працягнуць руку ад Вільні, Рыгі і Таліну да Мінску і такім чынам павіншаваць кожнага беларуса, якому важныя незалежнасць і свабода», — падкрэсліў Юрконіс.
Так жыхары краін Балтыі хочуць прадэманстраваць, што яны — за Беларусь, дзе няма палітвязняў, дзе не рэпрэсуюць мірных грамадзян, не арыштоўваюць і не штрафуюць незалежных журналістаў. Дзе людзі — вольныя, падсумаваў Віціс Юрконіс.
Збор удзельнікаў запланаваны а 19.00 на плошчы Кудзіркі ў Вільні. Жывы ланцуг мяркуецца расцягнуць ад Плошчы Незалежнасці да Лукішскага пляцу.
Паводле svaboda.org