У Туркменіі пачаліся прэзідэнцкія выбары

У Туркменіі праходзяць чарговыя прэзідэнцкія выбары. На думку экспертаў, дзейны прэзідэнт атрымае пераважную большасць галасоў.

Помнік Гурбангулы Бердымухамедаву ў Ашхабадзе

Помнік Гурбангулы Бердымухамедаву ў Ашхабадзе


У Туркменіі 12 лютага праходзяць чарговыя прэзідэнцкія выбары, паведамляе Нямецкая хваля. На вышэйшую пасаду ў краіне прэтэндуюць дзевяць кандыдатаў, у тым ліку дзеючы прэзідэнт 59-гадовы Гурбангулы Бердымухамедаў. Яго вылучыла Дэмакратычная партыя Туркменіі. Сваіх кандыдатаў таксама вылучылі дзве іншыя партыі, якія існуюць у краіне, а таксама ініцыятыўныя групы жыхароў.
Мінімальны парог яўкі на прэзідэнцкіх выбарах у Туркменіі адсутнічае. Пераможцам будзе аб'яўлены той кандыдат, які набярэ простую большасць галасоў. Эксперты сыходзяцца на тым, што за Бердымухамедава прагаласуе пераважная большасць жыхароў, а іншыя кандыдаты выступаюць толькі як статысты.КАНТЭКСТ
У краіне адкрыты звыш 2500 выбарчых участкаў, яшчэ 39 будуць працаваць за межамі Туркменіі. У галасаванні могуць прыняць удзел больш за тры мільёны чалавек. Паведамляецца, што на выбарах будзе прысутнічаць 151 міжнародны назіральнік, сярод якіх 73 будуць накіраваныя краінамі СНД. Акрамя гэтага, на выбарах чакаюцца прадстаўнікі ААН і АБСЕ. Праваабаронцы яшчэ перад галасаваннем заклікалі не прызнаваць выбары легітымнымі.
У 2012 годзе ў выбарах прынялі ўдзел больш за 96% жыхароў, якія маюць права голасу. Тады за Бердымухамедава прагаласавалі 97,14 працэнта выбаршчыкаў. Пяццю гадамі раней яго перамога была крыху менш за пераканаўчай - 89,23 працэнта. Наступныя выбары запланаваныя на 2024 год. У верасні 2016 года ў Туркменістане змянілі канстытуцыю, павялічыўшы тэрмін прэзідэнцкіх паўнамоцтваў з 5 да 7 гадоў.