У Расіі затрымліваюць удзельнікаў пратэстаў супраць вайны

На 13 сакавіка ў Расіі апазіцыя абвясціла антываенныя мітынгі.

photo_2022_03_13_12_19_28.jpg

Па ўсёй Расіі на акцыях супраць Пуціна і вайны ва Украіне, якую ён развязаў, затрымліваюць людзей. У Маскве Манежную плошчу абнеслі металічным плотам за гадзіну да таго, як туды мусілі прыйсці пратэстоўцы.
Сёння акцыі пратэсту нешматлюдныя. Часта паліцыі і журналістаў на іх больш, чым удзельнікаў.
У Екацярынбургу пачаліся затрыманні. Паліцыянты б'юць людзей, якія выйшлі супраць вайны.
Журналісты заўважылі на шлемах у некаторых супрацоўнікаў паліцыі ў Маскве стыкер з літарай Z. На Манежнай плошчы збіраецца падмацаванне з сілавікоў. Людзей затрымліваюць.

На акцыі ў Пецярбургу затрымліваюць журналістаў.
А ў Архангельску паліцыянты чакаюць на пустой плошчы Леніна антываенную акцыю.