У Расіі камуністы хацелі пачаць парламенцкае расследаванне катаванняў у калоніях. Адзінаросы заблакавалі
КПРФ у Дзярждуме Расіі прапанавала разгледзець пытанне аб распачынанні парламенцкага расследавання з-за публікацыі відэа з катаваннямі ў расійскіх калоніях. Праект пастановы ўнёс дэпутат Аляксей Курынны, яго выступ транслявалася на сайце Дзярждумы, паведамляе тэлеканал «Дождь».
Курынны паведаміў аб публікацыі ў расійскіх і замежных СМІ
відэазапісаў з катаваннямі і згвалтаваннямі зняволеных у калоніях. Ён адзначыў,
што ў шэрагу выпадкаў ужо распачатыя крымінальныя справы.
Дэпутат прапанаваў, «улічваючы шырокі рэзананс і
рэгулярны характар паведамленняў аб падобных парушэннях», даручыць
камітэту Дзярждумы па бяспецы і супрацьдзеянні карупцыі звярнуцца з запытамі ў
Міністэрства юстыцыі, Следчы камітэт і Генпракуратуру. Па выніках камітэт
павінен быў бы вынесці заключэнне аб неабходнасці правядзення парламенцкага расследавання.
Ён дадаў, што па выніку разгляду Дзярждума магла б правесці
аналіз прычын таго, што адбылося ў калоніях і падрыхтаваць прапановы або
выступіць за прыцягненне да адказнасці распаўсюджвальнікаў недакладнай інфармацыі.
«Нам здаецца, што Дзярждума не можа заставацца ў баку
ад такіх рэзанансных падзей», — сказаў на заканчэнне Курынны.
Намеснік кіраўніка Камітэта па бяспецы і супрацьдзеянні
карупцыі і дэпутат ад «Адзінай Расіі» Анатоль Выбарны заявіў, што Камітэт не
падтрымлівае прапанову. Ён патлумачыў гэта тым, што па ўсіх выпадкаў катаванняў
праверкі Мінюст пачаў, а сілавікі распачалі крымінальныя справы: «Распачатыя 20
крымінальных спраў. Усе супрацоўнікі ФСВП, якія мелі да гэтага дачыненне,
прыцягваюцца да розных відаў адказнасці».
За прапанову камуністаў у выніку прагаласавалі 96 дэпутатаў, супраць — 261, яшчэ адзін парламентарый устрымаўся.
Нагадаем, матэрыялы пра катаванні ў расійскіх калоніях сталі сусветна вядомыя дзякуючы беларусу, які адбываў тэрмін зняволення ў Саратаве, а потым вынес матэрыялы і перадаў іх журналістам.