У Расіі гараць лясы
У Сібіры і на Дальнім Усходзе гараць амаль два міліёны гектараў лесу.
У Краснаярскім краі агульная плошча пажараў дасягае 846 тысяч гектараў, у Іркуцкай — перавысіла 458 тысяч гектараў. У Якуціі гараць больш за 557 тысяч гектараў лесу. У Ханты-Мансійскай аўтаномнай акрузе — 519, на Ямале — 11 гектараў (там пажары актыўна тушаць - яшчэ нядаўна іх было болей за 600).
Нагадаем, найбольшых маштабаў сезонныя пажары ў Расіі дасягнулі ў 2010 годзе, калі вагнём было ахоплена больш за 200 тысяч гектараў лесу ў 20 рэгіёнах Расіі, а з-за пажараў на тарфяніках у Падмаскоўе ў Маскве адбылося цяжкае задымленне.
Паводле meduza.io