У Расеі прынялі законапраект аб крымінальнай адказнасці за звальненне работнікаў перадпенсійнага ўзросту

Дзяржаўная дума Расеі ў першым чытанні прыняла законапраект аб крымінальнай адказнасці працадаўцаў за звальненне работнікаў перадпенсійнага ўзросту.

433532.jpg

Дакумент прадугледжвае ўвядзенне для парушальнікаў штрафаў у памеры да 200 тысяч рублёў або даходу за перыяд да 18 месяцаў або да 360 гадзін абавязковых прац.
Законапраект таксама дае вызначэнне перадпенсійнага ўзросту: ён наступае за пяць гадоў да таго, як чалавек атрымлівае права на пенсію па старасці.
Папраўкі ў праект пенсійнай рэформы, якія прадугледжваюць крымінальную адказнасць для працадаўцаў, ўнёс у Думу кіраўнік РФ Уладзімір Пуцін. За некалькі дзён да гэтага ён анансаваў іх з'яўленне ў відэазвароце да нацыі.
Паводле meduza.io