У Польшчы зафіксавалі 727 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі

За мінулыя суткі ў Польшчы было зафіксавана 727 спробаў незаконнага перасячэння мяжы з боку Беларусі.

17348352_0_0_1200_676_1920x0_80_0_0_463a523165f002cee0de6f7bb5ccd568.jpg


Памежнікі затрымалі чатырох замежнікаў — грамадзян Ірака — паведамляе Радыё Свабода. Таксама 51 замежнік атрымаў пастанову аб неабходнасці неадкладна пакінуць тэрыторыю Польшчы.

Рэкордная колькасць спроб нелегальных мігрантаў трапіць у Польшчу з боку Беларусі была зафіксаваная 10 кастрычніка — 739.

У Літве ж назіраецца зніжэнне колькасці спробаў нелегальнага пераходу мяжы. За мінулыя суткі ў краіну з боку Беларусі спрабавалі патрапіць 31 раз. Для параўнання, днём раней, літоўскія пагранічнікі развярнулі 111 мігрантаў.

Польшча, Літва і Латвія мяркуюць, што міграцыйны крызіс на мяжы — гэта вынік арганізаванай дзейнасці беларускіх уладаў, якія такім чынам імкнуцца дэстабілізаваць сітуацыю ў ЕС.