У Набярэжных Чалнах двух актывістаў арыштавалі за ўстаноўку «надмагілля Пуціна»
Суд у Набярэжных Чалнах арыштаваў на 28 сутак актывіста Карыма Ямадаева, падазраванага ва ўстаноўцы скульптуры, якая сімвалізуе магілу прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна.
Як паведаміў «МБХ медыя» праваабаронца Рузіль Мінгалімаў, Ямадаева прызналі вінаватым у паўторным парушэнні парадку правядзення акцыі (частка 8 артыкула 20.2 КоАП). У студзені Ямадаева прыцягвалі да адказнасці за ўстаноўку імправізаванага помніка ахвярам палітычных рэпрэсій.
10 сакавіка каля будынка Следчага камітэта ў Набярэжных Чоўнах актывісты «Бестэрміновага пратэсту» ўсталявалі чорнае надмагілле з фотаздымкам Уладзіміра Пуціна і гадамі жыцця 1952-2019. Так яны пратэставалі супраць законапраекта аб ізаляцыі інтэрнэту.
Суд у Набярэжных Чоўнах таксама арыштаваў на шэсць сутак 32-гадовага Мікалая Пераседава, якога шукалі з-за акцыі з «надмагіллем Пуціна».
Паводле meduza.io