У Латвіі рыхтуюцца да правакацый падчас вучэнняў «Захад-2017»

Нацыянальныя ўзброеныя сілы Латвіі гатовыя да магчымых правакацый падчас расійска-беларускіх вайсковых вучэнняў "Захад", запэўнілі газету Diena ў Міністэрстве абароны краіны.

Захад 2013, © RIA / Scanpix

Захад 2013, © RIA / Scanpix

Хоць міністэрства 2 жніўня атрымала запрашэнне накіраваць на вучэнні двух назіральнікаў з Латвіі, гэта яшчэ не азначае, што будзе забяспечана адкрытасць і празрыстасць вучэнняў, піша выданне.
Пра тое, што падчас вучэнняў магчымыя правакацыі, публічна выказаліся і камандуючы ўзброеных сіл Леанід Калныньш і міністр абароны Райманд Бергманіс. У Міністэрстве замежных спраў Латвіі заявілі, што, хоць сцэнар вучэнняў прадугледжвае тэрытарыяльную абарону Расіі і Беларусі, з улікам сцэнарыяў ваенных вучэнняў "Захад 2009" і "Захад 2013" галоўная праблема на сёння — адсутнасць празрыстасці.
Раней амерыканскі генерал-лейтэнант Бэн Ходжэс, які камандуе сіламі ЗША ў Еўропе, заявіў у інтэрв'ю агенцтву Reuters, што прадстаўнікі НАТО маюць намер пільна сачыць за расійска-беларускімі вучэннямі "Захад-2017".
"Ёсць апасенні, што гаворка ідзе пра "траянскага каня". У Расіі кажуць, што гэта проста вучэнні, а потым усе сілы будуць перакінутыя ў іншым накірунку", — сказаў ён. Амерыканскі генерал зазначыў, што падобныя асцярогі адчуваюць краіны Усходняй Еўропы, якія ўваходзяць у НАТО, і Украіна. На іх думку, Расія можа пакінуць у Беларусі ўзбраенне для іншых аперацый.

delfi.lt