У Кіеве прайшоў мітынг прыхільнікаў Міхаіла Саакашвілі

У Кіеве каля будынка Вярхоўнай Рады Украіны прайшоў мітынг прыхільнікаў былога губернатара Адэскай вобласці і экс-прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі. У акцыі ўдзельнічалі некалькі соцень чалавек, перадае Украінская служба Радыё Свабода.

c89d7a3d_2e81_48bc_b339_b4e325f57fb3_w1023_r1_s.jpg

Саакашвілі, выступаючы на ​​мітынгу, заклікаў уладу Украіны да 7 лiстапада выканаць патрабаванні дэманстрантаў, у прыватнасці, унесці ў парламенце законапраект аб імпічменце прэзідэнта краіны Пятра Парашэнкі. Саакашвілі таксама заявіў, што пратэстуючых «павінна быць у сто разоў больш», і што яны павінны знайсці іншую мірную форму пратэсту, акрамя «пражывання пад вокнамі» Вярхоўнай Рады. Былы прэзідэнт Грузіі дадаў, што ён падаў у суд скаргу на ўказ аб пазбаўленні яго ўкраінскага грамадзянства.
Акцыі пратэсту ля будынка Вярхоўнай Рады Украіны праходзяць з 17 кастрычніка. Пратэстоўцы незадаволеныя працай дэпутатаў і прэзідэнта краіны.
У 2015-2016 гадах Саакашвілі узначальваў Адэскую вобласць. Займаючы пасаду губернатара, экс-прэзідэнт Грузіі абвінавачваў Парашэнку ў карупцыі. У ліпені 2017 года Саакашвілі пазбавілі грамадзянства Украіны. У кастрычніку яму адмовілі ў прадастаўленні статусу бежанца. Саакашвілі лічыць, што Кіеў рыхтуецца выдаць яго Грузіі, дзе палітыка абвінавачваюць у здзяйсненні некалькіх крымінальных злачынстваў.
Паводле svoboda.org