Сенатар ЗША: Расія выкарыстоўвае карупцыю ва Украіне

Сенатар Крыс Мэрфі наведаў Украіну, каб больш даведацца пра канфлікт на ўсходзе краіны, і распавёў пра свае ўражанні.

Крыс Мэрфі

Крыс Мэрфі

Сенатар ЗША Крыс Мэрфі распавёў пра свае ўражанні пасля паездкі ва Украіну, перадае “Голас Амерыкі”.

"Мэта паездкі ва Украіну — даведацца больш аб бягучым канфлікце ва Усходняй Украіне і пра тое, як Злучаныя Штаты могуць падтрымліваць нашых саюзнікаў ва Усходняй Еўропе супраць ўсё больш агрэсіўнай Расіі", — напісаў Мэрфі на сайце Медыум.

 Адзначаецца, што падчас паездкі ён выступіў з прамовай у Львоўскім каталіцкім універсітэце, і студэнты распавялі яму аб карупцыі ў Украіне.

 "Расія карыстаецца карупцыяй, паколькі яна падрывае падтрымку ўкраінскага нацыянальнага ўрада, які спрабуе аб'яднаць краіну для барацьбы з расійскім уварваннем", — лічыць Мэрфі.

Ён таксама пабываў на Явароўскай ваеннай базе, дзе салдаты з ЗША трэніруюць ўкраінскую пяхоту.

 "Добра ацаніць, наколькі эфектыўна выкарыстоўваюцца нашы грошы на трэніроўкі", — адзначыў сенатар і дадаў, што "барацьба за будучыню гэтай краіны павінна весціся украінцамі, а не амерыканцамі", аднак нязначныя інвестыцыі ў трэніроўкі — "гэта вялікія дывідэнды для рэгіянальнай бяспекі".

Паводле  Корреспондент.net