У Індыі нявестам далі біты, каб бараніцца ад п'яных мужоў

Падчас масавага шлюбу ў індыйскім штаце Мадх'я-Прадэш некалькі сотняў нявест атрымалі ў падарунак ад ураду драўляныя дручкі.

Фота: Getty

Фота: Getty

Міністр урада штата Гопал Бхаргава ўручыў дзяўчатам паўметровыя дручкі — такімі звычайна карыстаюцца падчас прання бялізны. Урадавац заклікаў дзяўчат ужываць біты, калі нецвярозыя мужы паспрабуюць іх абражаць.
Такім чынам, адзначыў міністр, ён хоча дапамагчы змагацца з хатнім гвалтам. Але Гопал Бхаргава ўсё ж заклікаў дзяўчат перад ужываннем бітаў паспрабаваць пагаварыць з мужам. Але калі гэта не дапаможа, тады "хай дручкі пагавораць з імі".
Ён паведаміў, што замовіў дзеля гэтай мэты ўсяго 10 тысяч драўляных дручкоў.
Падчас гэтай масавай вясельнай цырымоніі такі падарунак атрымалі каля 700 нявест. На ўсіх дручках быў зроблены надпіс: "Для біцця п'янтосаў", а таксама "Паліцыя не будзе ўмешвацца".
Масавыя вяселлі — нярэдкая з'ява ў Індыі. Такімі цырымоніямі звычайна карыстаюцца сем'і з не вяльмі высокім дабрабытам, каб скараціць выдаткі на  вяселле.
Паводле ВВС