У Грэцыі пенсіянераў разагналі слёзацечным газам
Грэчаскія пенсіянеры пратэставалі ў цэнтры Афін супраць скарачэння льгот. Паўтары тысячы пратэстоўцаў спрабавалі прарвацца да офіса прэм'ер-міністра краіны.
Грэчаская паліцыя ўжыла слезацечны газ супраць пенсіянераў, якія пратэставалі ў цэнтры Афін супраць скарачэння іх ільгот, перадае ў панядзелак, 3 кастрычніка, Reuters.
Паведамляецца, што прыкладна 1500 пенсіянераў спрабавалі прарвацца да офіса прэм'ер-міністра Грэцыі Алексіса Цыпраса, аднак паліцыя не дала ім прайсці.
Калі дзясятка пенсіянераў паспрабавалі перавярнуць паліцэйскі аўтобус, які заблакаваў ім дарогу, паліцыя ўжыла слезацечны газ.
Паводле Корреспондент.net
Фота EPA