У Францыі больш за 160 тысяч чалавек выйшлі на акцыі пратэсту супраць абавязковай вакцынацыі для наведвання рэстаранаў
Каля 161 тысячы чалавек выйшлі 24 ліпеня на вуліцы розных гарадоў Францыі, пратэстуючы супраць новых антыкавідных мер французскага ўрада, паведамляе BFM TV, спасылаючыся на дадзеныя паліцыі.
У Парыжы пратэставалі каля 11 тысяч чалавек. Дэманстранты сабраліся ў трох розных месцах. Сотні радыкальна настроеных удзельнікаў выйшлі на праезную частку на Елісейскіх палях, блакаваўшы рух, і атакавалі паліцэйскіх. Супраць іх ужылі слезацечны газ. Дзевяць чалавек затрымалі.
Сутыкненні паміж паліцыянтамі і пратэстоўцамі таксама прайшлі ў Ліёне, дзе выкарыстоўвалі супраць дэманстрантаў слезацечны газ. Тут затрымалі чатырох чалавек. На дэманстрацыі ў Манпелье пацярпелі журналісты.
Жыхары Францыі пратэстуюць супраць абавязковай вакцынацыі ад каронавіруса. З 21 ліпеня французы без прышчэпкі або адмоўнага ПЦР-тэсту не могуць хадзіць у кінатэатры і канцэртныя залы, з пачатку жніўня ім забароняць наведваць бары, рэстараны, а таксама купляць квіткі на цягнікі і самалёты. Абавязковую вакцынацыю таксама ўвялі сярод медыцынскіх работнікаў-пад пагрозай звальнення яны павінны прышчапіцца да 15 верасня.
Паводле meduza.io