У цэнтры Кіева адбыўся моцны выбух

Магутны выбух прагрымеў у цэнтры Кіева ноччу ў нядзелю, 16 чэрвеня. Ён адбыўся ў трох гаражах, якія знаходзіліся ў двары побач з жылымі дамамі. Пра гэта паведамляе ТСН.

facebook.com/dtp.kiev.ua

facebook.com/dtp.kiev.ua

Як распавялі мясцовыя жыхары, гаражы арандавалі ўладальнікі кававых машын, якія захоўвалі ў памяшканнях не толькі аўтамабілі, але і балоны з газам.
Паводле папярэдніх звестак, прычынай мог быць газ, уцечка якога адбылася праз пашкоджанне трубы.
Пасля выбуху мясцовыя жыхары выйшлі на вуліцу, некаторыя з сабой забралі хатніх жывёл. Адной пажылой жанчыне выйсці з дому дапамагалі супрацоўнікі МНС і паліцэйскія.
Выбух адбыўся на скрыжаванні вуліц Бульварнай-Кудраўскай і Тургенеўскай. «Вядома, што выбухам раскурочыла тоўстыя бетонныя пліты таўшчынёй больш за 20 см. А воблака пылу ўзнялося на вышыню амаль 100 м», — гаворыцца ў паведамленні на dtp.kiev.ua. У суседніх дамах выбіла ўсе вокны.

Выбух адбыўся на скрыжаванні вуліц Бульварнай-Кудраўскай і Тургенеўскай.


На месцы працуюць дзясяткі ратавальнікаў, якія разбіраюць завалы. Паводле папярэдніх звестак, ніхто з людзей не пацярпеў.
nn.by