У Арменіі лідар мітынгоўцаў заявіў, што пачынае «аксамітную рэвалюцыю»
Адначасова парламент рэспублікі працягвае спецыяльнае пасяджэнне па абранні новага прэм'ер-міністра краіны.
Лідар апазіцыйнай партыі «Грамадзянскі дагавор», дэпутат парламента Арменіі Нікол Пашынян у аўторак на плошчы Францыі ў сталіцы краіны заявіў, што «пачынае аксамітную, народную і мірную рэвалюцыю».
«У краіне наспявае рэвалюцыйная сітуацыя. У гарадах Гюмры, Ванадзор, Капае і Метсамор пратэстоўцы блакуюць вуліцы і міждзяржаўныя дарогі. Людзі не ідуць на працу, пачаліся масавыя забастоўкі», — заявіў Пашынян.
У парламенце Арменіі ў гэтыя хвіліны працягваецца спецыяльнае пасяджэнне, на якім будзе абраны новы прэм'ер-міністр краіны. Адзіны кандыдат — экс-прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян.
Ён адказвае на пытанні дэпутатаў. Радыкальная апазіцыя праводзіць масавае шэсце, усе цэнтральныя вуліцы сталіцы паралізаваныя.
Паводле tass.ru