У Ерэване паліцыя намагаецца разблакаваць цэнтральны праспект.
Пратэсты ў Ерэване працягваюцца. Паліцыя спрабуе разблакаваць цэнтральны праспект, які перакрылі ўдзельнікі масавага пратэсту.
Нікол Пашынян паведаміў, што паліцыя затрымала каля 30 пратэстоўцаў. Гэта пацвердзіла і паліцыя.
«Папярэджваем арганізатараў мітынгу не працягваць незаконны сход, каб паліцыя змагла пазбегнуць выканання свайго абавязку па ўжыванні спецыяльных мер для разгону сходу», – напісана ў заяве паліцыі Арменіі.
Таксама ў паліцыі паведамляюць, што ў сутычках пацярпелі людзі.
Раней лідар пратэстаў, кіраўнік апазіцыйнай фракцыі «Ельк» Нікол Пашыньян заявіў, што пратэстоўцы паспрабуюць заблакаваць усе подступы да парламента, дзе сёння плануецца абмеркаванне і галасаванне па кандыдатуры прэм’ер-міністра. Ён прапанаваў перакрываць цэнтральныя вуліцы ўжо ноччу, а таксама прыступіць да блакавання вуліц і дарог у іншых вобласцях краіны.
У ноч з панядзелка на аўторак пратэстоўцы пачалі перакрываць цэнтральныя вуліцы сталіцы. Іх адціснула паліцыя, некаторых затрымалі і вывезлі ў аўтазаках.
Нагадаем, што сёння ў Арменіі мусяць адбыцца выбары прэмʼер-міністра. 9 красавіка новаабраны прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян распусціў урад. Пасля завяршэння прэзідэнцкага тэрміну былога кіраўніка краіны, уступіў у сілу новы тэкст канстытуцыі Арменіі, згодна з якім рэспубліка становіцца парламенцкай і ўлада будзе засяроджаная ў руках урада, а не прэзідэнта. Кіроўная кааліцыя высунула на пост прэмʼер-міністра Сержа Саргсяна, які з 2008 да 2018 года займаў пасаду прэзідэнта. Гэтае рашэнне сталася прычынай пратэстаў.
Паводле belsat.eu