Турчынаў: На вызваленне Данбаса хопіць месяца

Баі за Светлодарскую дугу і каля Аўдзееўкі паказалі, што ўкраінская армія мацней за "гібрыдныя расійскія войскі", кажуць у СНБА.

1963956.jpg

Фота: Мінабароны / Facebook

Сакратар СНБА Аляксандр Турчынаў заявіў, што ўкраінскім войскам хопіць месяца, каб вызваліць Данбас.

Паводле слоў Аляксандра Турчынава, баі за Светлодарскую дугу і каля Аўдзееўкі паказалі, што ўкраінская армія мацней за "гібрыдныя расійскія войскі".

"Пры сённяшняй расстаноўцы сіл нам дастаткова месяца, каб цалкам ачысціць тэрыторыю Данбаса", — сказаў Турчынаў у інтэрв'ю Цензор.net.

У той жа час сакратар СНБА адзначыў, што калі такая аперацыя пачнецца, дык невядома, колькі сваіх дывізій выставіць супраць Украіны Расія.

"Ва ўсіх гэтых шматлікіх добра ўзброеных падраздзяленняў, якія знаходзяцца на акупаваным Данбасе, галоўная задача: у выпадку нашага наступу пратрымацца некалькі сутак да падыходу асноўных сіл рускай арміі", — сказаў ён.

У гэтым месяцы кіраўнік МУС Арсен Авакаў заявіў, што Данбас атрымаецца вярнуць на працягу паўтара года. А восенню ён казаў, што Данбас вызваліць Нацгвардия і адбудзецца гэта на працягу двух гадоў.
Паводле Корреспондент.net