У Расіі вызвалілі грамадскага актывіста Ільдара Дадзіна
Тэрмін, праведзены ў турме, ён назваў неацэнным вопытам. Паводле яго слоў, з'язджаць з краіны ён пакуль не збіраецца.
З ВК-5 у Рубцоўску Дадзін з рэчамі выйшаў каля паўдня па маскоўскім часе. Яго сустракалі жонка, сястра, мясцовыя актывісты і супрацоўнікі СМІ, у тым ліку замежных. Былы зняволены заявіў, што плануе ў бліжэйшыя месяцы адпачыць. Пры гэтым, як перадае «Новая газета», Дадзін мае намер і далей займацца палітычнай дзейнасцю.
«Хочацца вярнуцца ў строй. Гатовы сваё жыццё аддаць, каб у Расію не вярнуліся часы рэпрэсій Сталіна. Я працягну змагацца з хлуслівым рэжымам, каб правы чалавека выконваліся, і было, як у цывілізаваным свеце», — сказаў актывіст прысутным. Пра эміграцыю першы ў краіне асуджаны за шматразовыя парушэнні мітынгах пакуль не думаў.
Паводле «Эхо Москвы»