Турчынаў: Адзіны механізм прымусіць Расію выконваць мінскія дамоўленасці — моцная армія і моцная краіна
"Моцная армія і моцная краіна — адзіны механізм прымусіць Расію выконваць дамоўленасці, у тым ліку мінскія, прымусіць вызваліць захопленыя тэрыторыі.
Аляксандр Турчынаў. Фота Reuters
Такое меркаванне выказаў новы сакратар Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны, былы спікер Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў у інтэрв'ю ўкраінскаму інфармагенцтву "Лігабізнесінфарм".
"Іншага механізму няма. Я не веру ў дыпламатыю ў дачыненні да РФ. Не веру, што яны сыдуць, спалохаўшыся націску нашых саюзнікаў. Толькі моцная ўкраінская армія прымусіць іх пакінуць нашу
тэрыторыю", — лічыць Турчынаў.
Як ужо паведамлялася, 21 снежня ў Мінску можа прайсці чарговае пасяджэнне кантактнай групы па Украіне, якое неаднаразова пераносілі. У гэты ж дзень у Кіеве могуць сустрэцца прэзідэнт Украіны Пётр
Парашэнка і беларускі кіраўнік Аляксандр Лукашэнка. На наступны дзень чакаецца прыезд прэзідэнта Казахстана Нурсултана Назарбаева.