Трамп: Жыць у згодзе з Расіяй — гэта добра
Дэмакраты ЗША заўсёды кажуць пра Расію, але ніколі не згадваюць пра Кітаі — абураецца амерыканскі лідар
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што было б добра наладзіць адносіны з Расіяй. Пра гэта ён заявіў падчас выступу перад прыхільнікамі ў штаце Пенсільванія, паведамляе тэлеканал Fox News.
"Яны заўсёды кажуць, "Трамп неадэкватны, ён занадта радыкальны, ён прывядзе нас да вайны", — сказаў Трамп на мітынгу. — Я трымаў вас далей ад войнаў. Што здарылася ў Паўночнай Карэі? Я дасягнуў згоды з Кім Чэн Ынам. Яны сказалі, што гэта жудасна. Але гэта ж добра. Калі я буду жыць ў згодзе з Расіяй, гэта добра ці дрэнна? Я думаю, што гэта добра", — падкрэсліў кіраўнік Белага дома і дадаў, што ўвогуле добра сябраваць з краінамі.
У сувязі з гэтым Трамп прыгадаў пра дэмакратаў — галоўных канкурэнтах на маючых адбыцца усеагульных выбарах, якія "заўсёды кажуць пра Расію, яны ніколі не кажуць пра Кітай".
"Я чуў. <...> Яны кажуць:<...> Расія, Расія, Расія. Гэта сапраўдныя маньякі", — адзначыў амерыканскі лідар.
Раней Трамп заяўляў, што накіраваў бы запрашэнне на саміт G7 расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну, і назваў таго "важнай дзейнай асобай".
Прэзідэнта ЗША ўжо не раз папракалі за тое, што ён ніяк не каментуе звесткі пра атручэнне Аляксея Навальнага і пра тое, як здарэнне з расійскім апазіцыянерам можа адбіцца на стасунках Вашынгтона з Масквой.
Адметна, што заява Трампа пра жыццё ў згодзе з Расіяй прагучала праз паўмесяца пасля таго, як камітэт Сената па выведцы прэзентаваў даклад пра сувязі супрацоўнікаў перадвыбарчага штаба Трампа з крамлёўскімі чыноўнікамі падчас прэзідэнцкай кампаніі ў 2016 годзе.
3 верасня Міністэрства ўнутранай бяспекі ЗША заявіла, што Расія перад выбарамі прэзідэнта ЗША спрабуе падарваць давер амерыканцаў да галасавання праз пошту.