У Мінску каля амбасады Расіі за адзіночны пікет затрымалі выкладчыцу

У Мінску і сёння працягваюцца затрыманні за ўдзел у мірных акцыях.

Валянціна Голубева на адзіночным пікеце

Валянціна Голубева на адзіночным пікеце


У Мінску 3 верасня каля амбасады Расійскай федэрацыі затрымалі Валянціну Голубеву, якая выйшла на адзіночы пікет. Выкладчыца англійскай мовы, якая раней выкладала в Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце, выйшла да амбасады з плакатам з надпісам "Лепшая дапамога РФ — не падтрымліваць дыктатара".

Пасля пікета да яе падышлі міліцыянты і затрымалі. Цяпер яе сын і адвакатка шукаюць інфармацыю аб тым, у які РУУС яе павезлі.

spring96.org