Трамп заявіў, што быў гатовы да сустрэчы з Пуціным усё сваё жыццё
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў у чацвер, што быў гатовы ўсё сваё жыццё да сустрэчы з лідарам Расіі Уладзімірам Пуціным.
З такой заявай ён выступіў на сустрэчы са сваімі прыхільнікамі ў штаце Мантана. Трансляцыю вялі амерыканскія навінавыя тэлекампаніі.
"Я быў гатовы да гэтага ўсё сваё жыццё", — адзначыў ён. Такая заява Трампа, паводле яго слоў, была выклікана тым, што некаторыя амерыканскія СМІ ставяць пад сумнеў яго гатоўнасць да сустрэчы з прэзідэнтам Расіі, аднак канкрэтных прыкладаў такой крытыкі ён не прывёў.
Акрамя таго, падчас сустрэчы Трамп зноў заявіў, што плануе паладзіць з Расіяй. "Ладзіць з Расіяй, ладзіць з Кітаем, ладзіць з іншымі краінамі — гэта не дрэнна, а добра", — адзначыў ён.
"Я сустрэнуся з прэзідэнтам Пуціным на наступным тыдні, і [мы] паладзім", — падкрэсліў Трамп, кажучы пра запланаваны на 16 ліпеня саміт кіраўнікоў дзвюх дзяржаў у Хельсінкі.
Пры гэтым прэзідэнт ЗША ў чарговы раз выказаў здагадку, што ў Маскве аддалі перавагу б, каб на выбарах ў 2016 годзе перамагла яго саперніца — экс-дзяржсакратар Хілары Клінтан. "Яны ў Расіі, напэўна, кажуць: "Калі нам сапраўды падабаўся гэты хлопец, то мы дапусцілі вялікую памылку, лепш ужо была б крывадушная Хілары Клінтан", — заявіў палітык.
Паводле zviazda.by