Трамп назваў сустрэчу з Пуціным «вельмі добрым пачаткам»
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп пасля сустрэчы з кіраўніком РФ Уладзімірам Пуціным тэт-а-тэт заявіў пра "вельмі добры пачатак" двухбаковага саміту.
Як паведамляе “Associated Press”, Трамп назваў сваю сустрэча з Пуціным "добрым пачаткам, вельмі добрым пачаткам для ўсіх".
Трамп і Пуцін завяршылі двухбаковую сустрэчу, падчас якой прысутнічалі толькі перакладчыкі. Замест запланаваных 90 хвілін яна доўжылася больш за 2 гадзіны.
Далей лідары працягнуць расійска-амерыканскія перамовы ў пашыраным складзе — з удзелам дэлегацый дзвюх краін. У прыватнасці, да Трампа далучыцца дзяржаўны сакратар ЗША Майк Пампеа, пасол ЗША ў Расіі Джон Гантсман і іншыя чыноўнікі.
Пасля Трамп і Пуцін дадуць сумесную прэс-канферэнцыю ў Хельсінкі.
Раней Пуцін і Трамп сустракаліся двойчы і толькі на палях міжнародных мерапрыемстваў — у ліпені 2017 года на саміце "Вялікай дваццаткі" ў Гамбургу і ў лістападзе таго ж года на саміце АТЭС у в'етнамскім Данангу.
Паводле www.pravda.com.ua