«The Telegraph» паведаміла аб трэцім падазраваным у справе Скрыпалёў

Спецслужбы і контртэрарыстычнае падраздзяленне паліцыі Вялікабрытаніі высветлілі асобу трэцяга падазраванага ў справе Скрыпалёў, паведаміла "The Telegraph" са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паліцыянт каля дома, дзе пражываў Сяргей Скрыпаль. Фота Ілля Дзмітрачаў / ТАСС

Паліцыянт каля дома, дзе пражываў Сяргей Скрыпаль. Фота Ілля Дзмітрачаў / ТАСС

 

Паводле дадзеных выдання, гэта таксама супрацоўнік ГРУ. Ён ездзіў у Солсберы, каб спланаваць атаку на Скрыпалёў. У прыватнасці, як піша Тэлеграф, ён склаў план завулку, дзе жыў Сяргей Скрыпаль, і высветліў, якімі дзверарыма ён карыстаўся, піша  meduza.io.

"The Telegraph" не паведамляе імя трэцяга падазраванага, але сцвярджае, што яно вядома брытанскім спецслужбам.

Insider і Bellingcat раней паведаміў, што сапраўднае імя абвінавачанага ў атручванні Скрыпалёў Руслана Башырава — Анатоль Чапіга. Па дадзеных журналістаў, ён з'яўляецца палкоўнікам ГРУ і мае званне Героя Расіі.

Таксама газета "The Times" напісала, што дадзеныя пра асобу аднаго з падазраваных у атручванні Скрыпалёў, вядомага як Аляксандр Пятроў, будуць апублікаваныя ў бліжэйшыя 7–10 дзён. Пры гэтым "The Times" спаслалася на асоб, якія паведамілі пра тое, што яны ведаюць сапраўдныя імёны падазраваных у атручванні экс-палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі Юліі ў Солсберы. "Група, якая раскрыла асобу палкоўніка Чапігі, упэўненая, што ведае сапраўднае імя яго малодшага калегі, які выкарыстаў псеўданім Аляксандр Пятроў, і плануюць апублікаваць яго праз 7–10 дзён", — адзначае выданне.

Паводде  meduza.io, ТАСС