«Такі ўздым! Мы ўсіх заб'ем!» Скандальны расійскі акцёр Ахлабысцін напіўся і сабраўся на вайну — вось што сказаў
У сацсетках ад учорашняга вечара віруе гісторыя, як скандальны расійскі акцёр Іван Ахлабысцін сабраўся на вайну ва Украіну. І дзеля гэтага, нібыта ў нецвярозым\ стане, патэлефанаваў пісьменніку Аляксандру Ніканаву. Змест размовы, якую літаратар выклаў у інтэрнэт у аўдыё-варыянце, «паклаў на паперу» журналіст і акцёр Міша Козыраў.
Каб лепей разумець кантэкст, варта ведаць, што Ахлабысцін — апантаны прыхільнік «рускага свету» (пасля падзей 2014-га на Данбасе нават атрымаў пашпарт «ДНР»), а Ніканаў — праціўнік вайны ва Украіне.
Аповяд у пасце Мішы Козырава вядзецца як раз ад імя Аляксандра Ніканава.
«Такім чынам, учора ўвечары мне патэлефанаваў Ахлабысцін...
Павінен адзначыць, што пры размове ён трохі шапалявіў.
І не столькі па прычыне алкагольнага ап'янення, колькі па прычыне шырокага стаматалагічнага рамонту ў роце. Таму я спачатку яго нават не пазнаў.
Званок. Бяру трубку:
— Так!
— Прывітанне. Гэта Ахлабысцін.
— О-о! Прывітанне, Вань.
— Прывітанне, стары. Жывы-здаровы? Радзіме не здрадзіў?
— У якім сэнсе?
— У прамым! Ха-ха-ха!.. Ты ў Расіі знаходзішся?
— Не, вядома. Усё ж прыстойныя людзі, хто мог, раз'ехаліся.
— Прыстойныя-непрыстойныя... А вы не баіцеся?
— Не, не баімся.
— А чаму не баіцеся? Трэба баяцца!
— Навошта, Вань? Расія гэтую вайну ўжо прайграла.
— Гэтага не можа быць! Гэтага проста не можа быць па ўсіх законах прыроды — фізічных, хімічных... Расія заўсёды будзе выйграваць. Мы выйграем!
— Пётр Першы казаў калісьці аб невыканальнасці некаторых задач: «Няма кім ўзяць!» У тым сэнсе, што няма ў яго кадраў для такой працы. Вось так і тут — няма кім узяць: Расія выдаткавала ўсе свае рэзервы і рэсурсы.
— Я не ведаю, ці казаў такое Пётр Першы, але нават калі здарыцца немагчымае, і мы прайграем, гэта значыць, што разам з намі прайграе ўвесь свет. Нічога не будзе! Будзе вялікі нуль. І мы ўсе гатовыя да гэтага апакаліпсісу! Увесь народ згодны. І ты не ўяўляеш, да якой ступені! У адзіным парыве! Усе, з кім я гаварыў, усе за перамогу! Паэты, мастакі... Мы заб'ем ўсіх! Нам не патрэбны такі свет, у якім няма нашай перамогі. Пуцін нездарма пра гэта сказаў. І мне радасна, разумееш! Гэта такое захапленне!
— Тады вам і прыйдзецца забіць сябе, калі ракеты запускаць ядзерныя...
— А мы згодныя!
— Вань, а нельга зрабіць так, каб вы спакойна забілі саміх сябе і пакінулі ўсіх астатніх у спакоі?
— Не! Мы чакалі гэтага трыццаць гадоў. Трыццаць гадоў нас прыніжалі. І цяпер такое шчасце... Нарэшце, Госпадзе! Я паеду туды. Гэта вось прама такі зараз стан, такі алах-акбар ва ўсяго народа! Вось табе колькі цяпер гадоў?
— 57.
— А мне 55. А маёй жонцы — 50. І яна са мной едзе! Нам губляць ужо няма чаго. Мы такія шчаслівыя. Вось чаго яны чакалі, тое і яны ад нас і атрымаюць! Мы едзем!
— Навошта ж бабу бярэш?
— А яна ў мяне снайпер!.. А ты... Ты беражы сябе, ты чалавек важны, чалавек разумны, ты нам спатрэбішся... Я вось выязджаю на баявыя дзеянні і ўсіх абзвоньваю. Таму што, мне здаецца, я не вярнуся. Таму ты мяне прабач там за усё, калі што было...
— Я ўжо зразумеў... Спадзяюся, ты бярэш з сабой Захара Прылепіна?
— Захар сам паедзе... Карацей! Мы, увесь народ, так задзяўбліся, але цяпер здарылася тое, чаго мы так доўга чакалі... Ля-ля-ля…
— Я бачу, ты падбухнуў.
— Вядома! Я п'яненькі.
— Калі з'язджаеш?
— Вось я аперацыю на зубах зраблю і паедзем.
— Навошта ж табе зубы, калі ты ўжо амаль нябожчык? Зэканомь.
— Ну, ці мала што. Можа, я інвалідам буду, то каб жаваць... Праз Растоў едзем, два канвоі з гуманітарнай дапамогай там, тое-сёе... Адвязу, а потым — ваяваць!.. Ты ж рускі! Я нават не ведаю, як табе растлумачыць... Гэта клёва! Але ў нас зараз ва ўсіх такі ўздым! Такое шчасце! З Божай дапамогай. Вайна з язычнікамі гэтымі... Мы ўзарвём гэты свет! Мы заб'ем ўсіх!..»
Ці паехаў у выніку ваяваць Іван Ахлабысцін, пакуль невядома.