Сутыкненні ў Кіеве. Адзін загінулы, больш за сотню параненых

Сёння каля Вярхоўнай Рады Украіны адбыліся сутыкненні паміж сіламі правапарадку і маніфестантамі, якія патрабавалі не прымаць змены ў Канстытуцыю. Змены прадугледжваюць пашырэнне паўнамоцтваў і асобы статус Данбасу.



kijev_31_zniunia.jpg

Пасля галасавання, якім былі ўхваленыя змены ў Канстытуцыю, маніфестанты пайшлі штурмам на Раду і пачалі кідаць дымавыя шашкі.

Потым нехта кінуў у шэрагі міліцыі і Нацгвардыі баявую гранату.

Міліцыя затрымала каля 30 чалавек, у тым ліку таго, хто, верагодна, і кінуў гранату пад Радай.

Колькасць параненых ацэньваецца ў 100 чалавек. Як паведаміў дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка, ад кулявога ранення, атрыманага ў сутычках каля Вярхоўнай Рады, у шпіталі сёння памёр баец Нацыянальнай гвардыі.

Паводле Герашчанкі, асобы, якіх ён назваў правакатарамі, акрамя гранат, выкарыстоўвалі таксама агнястрэльную зброю. Ён адзначыў, што яшчэ 4 прадстаўніка сілаў правапарадку знаходзяцца ў шпіталі ў вельмі цяжкім стане.

gdb.rferl.org__13330faf_f5a6_4_7137d4c8f774ff97a2afdfdac76ef048.jpeg

gdb.rferl.org__592d0434_1c16_4_807a31d264aeaeaeaecce35c31e4c737.jpeg

gdb.rferl.org__953c22ca_5c4d_4_677895e290bb8da09b799d30cf44088c.jpeg

gdb.rferl.org__03dad7a3_ea2a_4_a1f4300ded8349885f696445913f7cce.jpeg

gdb.rferl.org__f41bfe7f_9af7_4_bb8255de0aae49bd82ffaf9070ace1d0.jpeg

gdb.rferl.org__ac950ced_488d_4_79e240ce4ffa223e4b28f429732ca1b3.jpeg

gdb.rferl.org__b591763f_fe43_4_609b39a1b7416363f91b1b57c063a245.jpeg

gdb.rferl.org__e58775c9_2e5b_4_2204cb2fde4f5122627c5909eec7ea43.jpeg

www.svaboda.org