Суддзю, які вёў справу аб забойстве Паўла Шарамета, знайшлі мёртвым
Пачатая крымінальная справа.
Пад Кіевам знайшлі мёртвым суддзю, які вёў справу аб забойстве Паўла Шарамета.
Пакуль паліцыя не паведамляе ніякіх дэталяў. Вядома толькі, што цела Віталя Пісанца знойдзенае ў сяле Паграбы Браварскана раёна.
Пачатая крымінальная справа, праводзяцца неадкладныя следчыя дзеянні і экспертызы.
У ліпені мінулага года ён прымаў рашэнне аб падаўжэнні тэрміну арышту для падазраваных у забойстве Шарамета – Андрэя Антоненкі, Юліі Кузьменка і Яны Дугар.
Акрамя таго, Пісанец праводзіў і паседжанні ў справе Віктара Медведчука, якога ва Украіне вінавацяць у здрадзе дзяржаве.
OBOZREVATEL са спасылкаю на свае крыніцы сцвярджае, што Пісанец ужываў алкаголь у доме знаёмага, у іх адбыўся канфлікт, які і мог прывесці да смерці суддзі.