Стала вядома, як выглядае каронавірусны штам «Амікрон»

Апублікавана першая выява каронавіруснага штаму «Амікрон». Фотаздымак быў атрыманы з дапамогай электроннай мікраскапіі.

photo_2021_12_11_13_31_35.jpg


Фота культуры клетак Vero E6 ныркі малпы, заражанай «Амікронам», было зроблена ва Універсітэце Ганконга.
Цёмныя шарападобныя структуры на малюнку — гэта вялікая колькасць каронавіруса штаму «Амікрон».
Між тым, як паведамляе тэлеграм-канал медыкаў, у Еўропе расце колькасць выпадкаў захворвання каронавірусам штаму «Амікрон».
У Даніі ўжо 1280 пацверджаных кейсаў, сярод якіх 75% прышчэпленых цалкам, 9 % з іх атрымалі бустэры, менш за 3% былі прышчэплены адной дозай і 14% — не вакцынаваны. Большая частка выпадкаў прыпадае на маладых людзей і дзяцей
20% — дзеці і падлеткі,
46% — узрост 20-39
29% — людзі старэйшыя за 40 гадоў,
5% — старэйшыя за 65.
 Самыя вялікія ўспышкі адбыліся ў кластарах з маладымі людзьмі: ранішнікі ў школах, тусоўкі ў барах.
З усіх хворых 18 пацыентаў з омікронам шпіталізаваны (усяго 1,4% ад выяўленых выпадкаў). Гэтая лічба не паказальная без дынамікі — тыдзень таму з новых хворых омікронам было 4,8% шпіталізавана, што вышэй, чым узроўні шпіталізацыі за апошнія два тыдні (2,2%). Шпіталізуюць у Даніі хворых з сярэднецяжкім цячэннем.
У Вялікабрытаніі па разліках, верагоднасць перадачы омікрона ў хатнія гаспадаркі вышэй у 3,2 разы ў параўнанні з дэльтай. Распаўсюджванне новага штаму хутка расце. Прырост новых выпадкаў ацэньваецца ў 35% у суткі. Ужо праз тыдзень омікрон можа зраўняцца з дэльтай па колькасці заражэнняў. Шпіталізацыі ў Вялікабрытаніі з нагоды хваробы, выкліканай омікронам, пакуль не было, аднак паміж заражэннем і шпіталізацыяй праходзіць звычайна 6 дзён, таму, высновы рабіць рана. 37% выпадкаў у Вялікабрытаніі —вандроўнікі, 3% — іх блізкія кантакты. Яшчэ 34% з падарожжамі не звязаныя — выпадкі перадачы ў грамадстве. Па астатніх кейсах анамнестычных даных пакуль няма.
Як і ў Даніі, большасць хворых — маладыя людзі:
10% — дзеці
49% — маладыя людзі 20-39
35% — 40-59,
6% — старэйшыя за 60
У ЗША правялі аналіз сімптомаў, якія выяўляюцца ў хворых омікронам. Вядома, што ў ЗША ў 90% новых хворых каронавірусная інфекцыя — сімптаматычная. Самыя частыя сімптомы: кашаль (89%), стомленасць (65%), насмарк (59%), ліхаманка (38%), дыхавіца (16%), у некалькіх выпадкаў знікаў нюх. Як і з Даніяй і Вялікабрытаніяй, большасць выпадкаў (58%) прыпадае на маладых людзей ад 18 да 39 гадоў.
У эпіцэнтры распаўсюджвання омікрона — ПАР — назіраецца цікавая тэндэнцыя: новая хваля захворвання, выкліканая омікронам, прыводзіць да меншай колькасці шпіталізацыі, чым было пры актыўным распаўсюдзе дэльты. Тым не менш, навукоўцы папярэджваюць, што гэтыя прагнозы сцвярджальна яшчэ рана рабіць і колькасць шпіталізацыі можа пачаць расці, паколькі ёсць невялікі лаг (затрымка) паміж вызначэннем новых выпадкаў і шпіталізацыямі.