СМІ: брытанская разведка ведае імя арганізатара выбуху на борце самалёта А321

Брытанская разведка ведае імя арганізатара выбуху 31 кастрычніка на борце расійскага самалёта А321, яки ляцеў з Егіпта ў Пяцярбург.



01_nh08ter_1191107k.jpg

Фота: thesundaytimes.co.uk

Брытанскае выданне The Sunday Times паведаміла, што брытанская разведка ведае імя меркаванага арганізатара выбуху 31 кастрычніка на борце расійскага пасажырскага самалёта А321 у Егіпце (тады загінулі 224 чалавекі). Гэта — Абу Усама аль-Масры, лідар сінайскай групоўкі тэрарыстычнай арганізацыі "Ісламская дзяржава". Менавіта гэтая ячэйка тэрарыстаў вырабіла бомбу, якая была пранесеная на самалёт і ўзарваная, калі ён быў у паветры.

Нібыта, брытанцы прапанавалі расійскім калегам дапамогу, каб узяць Абу Усама аль-Масры "жывым ці мёртвым". Аднак афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма.

Нагадаем, тэрарысты з "Ісламскай дзяржавы" двойчы бралі на сябе адказнасць за тэракт, але не раскрывалі яго падрабязнасці. Пра сваю датычнасць да знішчэння расійскага лайнера заяўляў і аль-Масры. Афіцыйна дагэтуль не прызнана, што самалёт быў знішчаны ў выніку тэракту. Расследаванне працягваецца.

euroradio.fm