СМІ: Сілы хуткага рэагавання NATO прыведзены ў павышаную боегатоўнасць

З прычыны перамяшчэння расійскіх войскаў каля мяжы з Украінай NATO падвысіла баявую гатоўнасць сваіх сіл хуткага рэагавання (NATO Response Force, NRF) агульнай колькасцю 40 тысяч вайскоўцаў.

rtx6djmf_4.jpg


Пра гэта паведаміла нямецкае выданне Die Welt у сераду, 22 снежня, са спасылкай на дасведчаных дыпламатаў у Альянсе, піша АФН.

З іх слоў, з панядзелка Аб'яднаная аператыўная група павышанай гатоўнасці NATO (Very High Readiness Joint Task Force, VJTF), якая ўваходзіць у структуру NRF, павінна быць гатовая да разгортвання ў крызісным раёне цягам пяці дзён замест сямі дзён, як гэта было раней.

Таксама іншыя падраздзяленні NRF, уключаючы сілы спецыяльнага прызначэння і ваеннай лагістыкі, як паведамляецца, былі прыведзены ў стан павышанай гатоўнасці. Паводле інфармацыі Die Welt, адпаведнае рашэнне было прынята Паўночнаатлантычным саветам на мінулым тыдні.