Скандал вакол Volkswagen набывае глабальныя маштабы
Акцыі "Фальксвагена" страцілі амаль чвэрць кошту.

Скандал вакол канцэрна Volkswagen прымае глабальныя маштабы. Кіраўніцтва нямецкага аўтавытворцы прызнала, што схаванай праграмай, якая дазваляе абыйсці жорсткія экалагічныя нормы, могуць быць забяспечаныя каля 11 мільёнаў машын з дызельнымі рухавікамі, паведамлея euronews.com.
На аўтамабілях Volkswagen, а таксама іншых падраздзяленняў канцэрна, такіх як Audi, Skoda, Seat або Porsche, былі выяўлены прылады, што заніжаць пры праверках на экалагічнасць рэальныя аб'ёмы выкідаў шкодных газаў у атмасферу.
Пасля таго, як махлярства было выяўлена ў ЗША, пра пачатак расследавання ў дачыненні да кампаніі абвясцілі Германія, Паўднёвая Карэя і Італія. Францыя заклікала Еўрасаюз правесці ўласнае расследаванне ў дачыненні да ўсіх еўрапейскіх аўтавытворцаў. Але Еўракамісія лічыць заўчасным ўвядзенне тэрміновых мер кантролю на агульнаеўрапейскім узроўні да заканчэння расследавання "справы" Volkswagen.