Сёння раніцай застрэлены мэр Крамянчуга
Ад атрыманых раненняў мэр загінуў на месцы.
Сёння раніцай каля 10.00 застрэлены мэр Крамянчуга Палтаўскай вобласці Алег Бабаеў. Як перадае карэспандэнт УНІАН, які знаходзіцца на месцы здарэння, па папярэдніх дадзеных Бабаеў выехаў з дома
на машыне і пад'ехаў да смеццевага кантэйнера на вул. Сумская 46, каб выкінуць смецце. У гэты момант жыхары дамоў пачулі некалькі хлапкоў, якія аказаліся стрэламі ў мэра з агнястрэльнай
зброі.
Ад атрыманых раненняў Бабаеў загінуў на месцы.
УНІАН