Нямеччына: Санкцыі дзейнічаюць. Рубель губляе ў цане, дэфіцыт бюджэту Расіі павялічваецца

Міністар фінансаў ФРГ Вольфганг Шойбле лічыць, што пры вырашэнні пытання аб узмацненні жорсткасці санкцый супраць Расіі эканамічныя інтарэсы Германіі «другарадныя».



sanctions.jpg

Заява міністра апублікаваная сёння ў газеце Bild am Sonntag.
Вольфган Шойбле сцвярджае, што, калі б ён ці яго калега, міністар эканомікі ФРГ Зігмар Габрыэль рабілі ўхіл на шкоду, якую санкцыі маглі б нанесці эканамічным інтарэсам Германіі, яны былі б дрэннымі міністрамі. Міністар фінансаў лічыць, што значна большую небясьпеку інтарэсам Германіі можа нанесці палітычная дэстабілізацыя ў Еўропе, чым уласна эканамічныя санкцыі, з-за якіх пацерпяць некаторыя галіны і кампаніі.
Шойбле адзначае, што ўжо уведзеныя санкцыі аказваюць уздзеянне на Расію. «Факты кажуць самі за сябе: рубель губляе ў цане, дэфіцыт бюджэту Расіі павялічваецца, эканамічнае развіццё пакідае жадаць лепшага. Гэта бачыць і расійскі прэзідэнт», — цытуе словы міністра газэта Bild am Sonntag.
Напярэдадні кіраўнік МЗС Нямеччыны Франк-Вальтэр Штайнмаер выказаўся за хуткае прыняцце санкцыяў ЕС у дачыненні да расійскай эканомікі. Па словах міністра, Германія рыхтуецца да ўвядзення сектаральных санкцый супраць пэўных галін расійскай эканомікі.
svaboda.org