Сірыйская армія ўзяла пад кантроль гістарычны цэнтр Алепа

Сірыйскім урадавым войскам удалося ўзяць пад кантроль усе раёны ў гістарычным цэнтры Алепа — Старым горадзе, паведаміў сірыйскі цэнтр маніторынгу за правамі чалавека, які базуецца ў Лондане.

Фота: AFP

Фота: AFP


Баі за Стары горад працягваліся ўсю ноч з аўторка на сераду, удакладнілі ў цэнтры маніторынгу.
Паўстанцы ўтрымлівалі тэрыторыю вакол старажытнай цытадэлі ў цэнтры Алепа на працягу апошніх чатырох гадоў.
Цяпер войскі Асада кантралююць больш за дзве траціны ўсходняга Алепа і працягваюць наступ.
На падкантрольнай паўстанцам тэрыторыі застаюцца дзясяткі тысяч мірных жыхароў. Запасы харчавання на зыходзе, гарадскія бальніцы ва ўсходнім Алепа не працуюць.
Як перадае карэспандэнт Бі-бі-сі ў Алепа Ліз Дусэт, улады Сірыі рыхтуюцца адкрыць дадатковыя гуманітарныя калідоры.

_92863200_mediaitem92863197.jpg


У сераду стала вядома пра гібель у Алепа расійскага ваеннага саветніка, палкоўніка Руслана Галіцкага. Паводле інфармацыі расійскага ваеннага ведамства, афіцэр трапіў пад артылерыйскі абстрэл, які вялі сірыйскія паўстанцы.
Поўны кантроль над Алепа, другім па памерах сірыйскім горадам — ​​ключавая мэта сіл прэзідэнта Башара Асада ў барацьбе супраць паўстанцаў.
Наступ сірыйскай арміі працягваецца пры падтрымцы шыіцкіх рушэнняў, што фінансуюцца Іранам, і расійскай авіяцыі.
Расія, аднак, падкрэслівае, што яе авіяцыя не бамбуе сам Алепа.
Паводле bbc.com