Расія і Кітай наклалі вета на рэзалюцыю аб перамір’і ў Сірыі

Расія і Кітай у панядзелак, 5 снежня, наклалі вета на рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН, у якой прапаноўвалася ўсталяваць 7-дзённае перамір’е ў Алепа.

Пасяджэнне Рады Бяспекі ААН, ілюстрацыйнае фота

Пасяджэнне Рады Бяспекі ААН, ілюстрацыйнае фота


Прадстаўнік Расіі заявіў, што такое перамір’е дазволіла б праціўнікам рэжыму Асада «перагрупаваць свае сілы».

Расія ў шосты раз наклала вета на рэзалюцыю Рады Бяспекі ААН з часу пачатку грамадзянскай вайны ў Сірыі ў 2011 годзе. Для Кітая гэта стала пятым выпадкам ужывання права вета пры галасаваннях за рэзалюцыі, накіраваныя на спыненне кровапраліцця ў Сірыі.

Венесуэла таксама прагаласавала супраць рэзалюцыі, распрацаванай Новай Зеландыяй, Егіптам і Іспаніяй, Ангола ўстрымалася, астатнія 11 чальцоў Рады Бяспекі ААН, уключна з Вялікабрытаніяй, ЗША, Украінай і Францыяй, прагаласавалі за перамір’е.

Папярэднія перапынкі ў баявых дзеяннях у Алепа спрыялі дастаўцы насельніцтву неабходных медыкаментаў, прадуктаў харчавання і прадметаў першай неабходнасці.


www.svaboda.org