Шатландыя застанецца ў складзе Вялікабрытаніі
Пасля падліку галасоў на шатландскім рэферэндуме ва ўсіх 32 акругах лічбы такія: за незалежнасць прагаласавала 1.617.989 чалавек (44,7%), супраць — 2.001.926 чалавек (55,3%).
Прыхільнікі незалежнасці перамаглі ў чатырох акругах з 32-х.
Гэтыя дадзеныя супадаюць з вынікамі апытанняў, якія BBC апублікавала пасля закрыцця выбарчых участкаў. Па дадзеных тэлекампаніі, 55% выбаршчыкаў падтрымалі цэласнасць Вялікабрытаніі.
Брытанскі прэм'ер Дэвід Кэмеран павіншаваў прыхільнікаў адзінства з пераканаўчым вынікам.
За апошнія тыдні колькасць прыхільнікаў аддзялення істотна ўзрасла, таму былі асцярогі, што шатландцы ініцыююць распад Вялікабрытаніі.
Цана фунта стэрлінгаў на міжнародным валютным рынку Forex узляцела ў адносінах да еўра да максімуму з 16 жніўня 2012 г. — да £ 0,7811 за 1 і вырасла да долара на 0,4%, перавысіўшы адзнаку $ 1,65 упершыню з 2 верасня на фоне першых паведамленняў аб папярэдніх выніках падліку галасоў па выніках рэферэндуму аб незалежнасці Шатландыі, адзначае itar-tass.com. Умацаванне пазіцый брытанскай валюты спецыялісты звязваюць з высновамі сусветнага бізнесу пра тое, што прыхільнікі незалежнасці Шатландыі не выйгралі рэферэндум, і Шатландыя застанецца часткай Вялікабрытаніі.