Савет бяспекі ААН збярэцца сёння на экстраннае пасяджэнне ў сувязі з падзеямі ва Украіне

Савет бяспекі ААН збярэцца ў чацвер на экстраннае пасяджэнне ў сувязі з падзеямі ва Украіне па просьбе Літвы. Пачатак пасяджэння ў 21:00 па Мінску.



un.jpg

Пра гэта паведаміў журналіст CCN у сваім Twitter. «Савет Бяспекі ААН правядзе экстраннае пасяджэнне па Украіне ў 14 гадзін (21:00 па Мінску), па просьбе Літвы, сябра НАТА і суседа Расіі», — напісаў журналіст. 
Як вядома, у чацвер Швейцарыя, якая старшынюе ў АБСЕ, склікала экстранае пасяджэнне пастаяннага савета АБСЕ з-за сітуацыі ва Украіне.
Прэм'ер Арсень Яцанюк папрасіў заходніх партнёраў склікаць тэрміновае пасяджэнне Савета бяспекі ААН з-за ваеннай агрэсіі Расіі на ўсходзе Украіны. 
МЗС заклікае да правядзення 30 жніўня спецыяльнага пазачарговага пасяджэння Еўрапейскага Савета па сітуацыі ва Украіне.
pravda.com.ua