Амбасадар ЗША пры АБСЕ параўнаў Расію з напарстачнікам
Амбасадар ЗША пры АБСЕ Дэніэл Бэр параўнаў Расію з ашуканцам-напарстачнікам, які ў 1980-я гады на вуліцах Нью-Ёрка падманваў мінакоў, адцягваючы іх увагу трукамі.
Пра гэта ён заявіў падчас свайго выступу ў Вене ў чацвер.
«Так званая руская гуманітарная дапамога не адцягне увагу міжнароднай
супольнасці ад істотных і працяглых унёскаў Расіі ў пастаянны гвалт і разбурэнне на ўсходзе Украіны і ў Крыму», — сказаў ён.
«Крэмль гуляе ў хуліганскую гульню — пасылае пацёмкінскі канвой, каб адцягнуць увагу ад сваіх абуральных дзеянняў, якія і
з'яўляюцца асноўнай прычынай гуманітарных праблем. Не паддавайцеся на гэта», — заклікаў Бэр.
Ён дадаў, што расійскія вайскоўцы, зброя або іншыя рэчы, у тым ліку пазначаныя як гуманітарная дапамога, не павінны трапіць ва Украіну без згоды ўкраінскіх уладаў.
Бэр таксама заклікаў Расею спыніць падтрымку сепаратыстаў і акупацыю Крыма, які, адзначыў ён, застаецца часткай Украіны.
Паводле яго слоў, крызіс ва Украіне з'яўляецца рукатворным і кіруецца з Крамля, які праяўляе непавагу да міжнароднага права. Ён дадаў, што гэта цалкам знішчыла давер да Расіі як да
сур'ёзнага міжнароднага гульца.
Таксама Бэр заўважыў, што карумпаваная і рэпрэсіўная расійская ўлада пастаянна ўшчамляе правы уласнага народа.
pravda.com.ua