Рым уводзіць дадатковыя меры бяспекі

Рашэнне пра ўзмацненне аховы было прынятае пасля тэрактаў у Францыі і Даніі.



1141.jpg

Італьянскія салдаты ў Рыме ахоўваюць будынкі і помнікі ў рамках аперацыі "Бяспечныя вуліцы". Рашэнне пра ўзмацненне аховы было прынятае пасля тэрактаў у Францыі і Даніі.

Рымская паліцыя склала спіс 34 аб’ектаў, якія, у сувязі з тэрарыстычнай пагрозай, узялі пад ахову самыя лепшыя часткі італьянскіх ваенных сіл.

У спісе — чатыры чыгуначныя станцыі, некаторыя станцыі метро, міжнародныя і габрэйскія школы. Акрамя таго, надзвычайныя меры прымяняюцца ў дачыненні да найбольш вядомых турыстычных аб'ектаў: Калізей, плошча Пяцца Навона, плошча Святога Пятра, базіліка Святога Яна, тэрыторыя былога рымскага гета і інш. Таксама прынятае рашэнне аб размяшчэнні салдат ля ўваходу ў Ватыканскія музеі і ля Брамы святой Ганны, якая вядзе ў Ватыкан.

Дадатковыя меры бяспекі прынятыя ў сувязі з джыхадыстамі, якія пагражаюць заваяваць Рым.

Беларуская рэдакцыя Польскага радыё